Начало » Other languages » Беларуская » Мітрапаліт Эпіфаній заклікаў беларускі народ абараняць дэмакратычную і незалежную будучыню сваёй дзяржавы і змагацца за аўтакефалію Царквы

Мітрапаліт Эпіфаній заклікаў беларускі народ абараняць дэмакратычную і незалежную будучыню сваёй дзяржавы і змагацца за аўтакефалію Царквы

In other languages: BGUKR

Прадстаяцель Праваслаўнай Царквы Украіны Мітрапаліт Благаслаўлёны Епіфаній заклікаў беларускі народ абараняць дэмакратычную і незалежную будучыню сваёй дзяржавы і змагацца за аўтакефалію Царквы. Пра гэта Бласлава напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Бо, як цела адно, але мае многа чэлесаў, і ўсе чэлесы аднаго цела, хоць іх многа, складаюць адно цела […] Таму, калі пакутуе адзін чэлес, пакутуюць разам зь ім усе чэлесы» (1 Кар. 12, 12,26) – так вучыць нас апостал Павел пра характар Царквы як адзінага цела Хрыста.

Менавіта ў гэтыя дні асабліва пакутуе беларускі народ – нашы суседзі, з якімі мы мелі шмат стагоддзяў, ящчэ з княжых часоў, агульную царкоўную i дзяржаўную гісторыю, утвараючы да 1686 года адзіную Кіеўскую Мітраполію.

Яе некананічная анексія Масквой мела і працягвае мець трагічныя наступствы для праваслаўя па ўсёй Усходняй Еўропе. З волі вернікаў і з дабраславення нашай агульнай Царквы-Маці, Усяленскага Патрыярхату, Украінская Царква ўсталявалася сярод аўтакефальных Цэркваў-Сясцёр. Праваслаўная Царква Беларусі мае тыя ж падставы і тое ж права пытацца ў Царквы-Мацi пра Томас, калі на гэта будзе яе пажаданне.

Аднак, незалежна ад юрысдыкцыённых пытаняў, мы, як праваслаўныя хрысціяне, ствараем адзіную Царкву Хрыстову. Таму мы, як Праваслаўная Царква Украіны, не можам заставацца абыякавымі i не спачуваць, калі будучыня беларускага народа, незалежнасць дзяржавы, свабода і бяспека грамадзян i іх жыццё апынулiся ў небяспецы.

Хачу пажадаць беларускаму народу з Божай дапамогай знайсці ўласнага адказу на выклікі сучаснасці, абараніць сваю годнасць і свабоду, дэмакратычную і незалежную будучыню сваёй дзяржавы.

Надаю свой голас да заяваў шматлікіх дзяржаў, міжнародных і грамадзянскіх інстытуцый, якія заклікаюць неадкладна спыніць гвалт, вызваліць тысячы нявінных затрыманых і правесцi канструктыўны дыялог памiж беларускiм кіраўніцтвам і грамадзянскай супольнасцю для мірнага выхаду з крызы.

Нашы малiтвы сёння – за беларускі народ, за перамогу праўды, за спыненне гвалту, за Божую абарону нявінных, якiя пакутуюць. Няхай Гасподзь дапаможа вам, браты і сёстры, перажыць гэтыя цяжкія часы!»


Крыніца: Прэс-служба Кіеўскай Мітраполіі, Украінскай Праваслаўнай Царквы (ПЦУ)

Support Doxologia Infonews to continue receiving quality church, religious news

Donate to Doxologia Infonews. Your support is invaluable to us. Thank you!

BANK: Eurobank Bulgaria AD (Postbank)

IBAN: BG46BPBI88984030687601

or through PayPal